Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: з назіральнікамі цырымоніцца ня будзем!


Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка заявіў сёньня пра міжнародных назіральнікаў: “Мы зь імі цырымоніцца ня будзем”.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў часе наведваньня Сувораўскай вучэльні заявіў, што ўладзе выгадная прысутнасьць міжнародных назіральнікаў на прэзыдэнцкіх выбарах.

(Лукашэнка: ) "Нам вельмі выгадна паказаць сумленным і несумленным людзям, як пройдуць прэзыдэнцкія выбары. Мы ні ў якім разе ня будзем фальсыфікаваць выбары, а мы будзем змагацца".

Але далей адзначыў:

(Лукашэнка: ) "Калі мы ведаем, што мы пераможам, дык чаму мы павінны баяцца гэтых назіральнікаў?.. Яны ўсе папярэджаныя, ведаюць нашыя законы, а таму крок налева, крок направа – і вас тут заўтра няма. Мы зь імі цырымоніцца ня будзем”.
XS
SM
MD
LG