Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША выдаў заяву з нагоды затрыманьняў у Беларусі


Радыё Свабода Дзярждэпартамэнт ЗША асуджае “затрыманьні і перасьлед беларускіх грамадзянаў за ажыцьцяўленьне імі сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў пры падрыхтоўцы да прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка”. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэсавай службы Дзярждэпартамэнту ЗША.

Асаблівую занепакоенасьць Дзярждэпартамэнту выклікаюць дзеяньні ўладаў супраць актывістаў грамадзянскай ініцыятывы "Партнэрства", якія, як адзначаецца ў заяве, узмацняюць ужо наяўныя ў ЗША сумневы ў "гатовасьці беларускіх уладаў праводзіць выбары ў адпаведнасьці з міжнароднымі стандартамі і абавязаньнямі перад АБСЭ".

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG