Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Руслана адмовілася агітаваць "за Бацьку"


Радыё Свабода Пераможца конкурсу “Эўрабачаньне” ў 2004 годзе ўкраінская сьпявачка Руслана адмовілася выступіць на канцэрце ў Менску, каб ня мець дачыненьня да агітацыі за Аляксандра Лукашэнку.

Мэнэджэры Русланы заявілі, што яна ня зможа прыехаць ў Менск 6 сакавіка, як раней плянавалася.

Як заявілі прадстаўнікі Русланы, у вялікага канцэрту, дзе плянаваўся выступ сьпявачкі, можа быць палітычная афарбоўка. Мэнэджэраў Русланы занепакоіла верагоднасьць таго, што падчас канцэрту могуць гучаць лёзунгі “За Беларусь!” і “ За Бацьку”.

Тым часам Беларусь зьбіраецца наведаць кіраўніца ўкраінскага блёку “Народная апазыцыя” Натальля Вітрэнка. Яна возьме ўдзел у Трэцім Усебеларускім сходзе 2-3 сакавіка, які склікаў Лукашэнка. Вітрэнка паведаміла сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве, што яна атрымала адпаведнае запрашэньне ад Аляксандра Лукашэнкі праз амбасаду Беларусі ва Ўкраіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG