Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскі міністар Свобада адказаў на закіды афіцыйнага Менску


Радыё Свабода На сёньняшняй канфэрэнцыі ў Празе, прысьвечанай сытуацыі ў Беларусі, міністар замежных справаў Чэхіі пракамэнтаваў скандал вакол чэскіх дыпляматаў ў Менску.

Нагадаем, што некалькі дзён таму беларускае тэлебачаньне у сваім рэпартажы абвінаваціла чэскую амбасаду ў правядзеньні "падрыўной дзейнасьці" ў краіне, а ўчора кіраўнік амбасады Ўладзімер Румл быў выкліканы ў беларускі МЗС, дзе яму быў заяўлены рашучы пратэст.

(Свобада: ) "Гэта абвінавачаньне адназначна абвяргаю. Чэская Рэспубліка паважае ўсе міжнародныя правілы, і тут няма найдрабнейшай нагоды для скаргі з боку Беларусі. Тое, што Беларусь ацаніла як падрыўныя матэрыялы, нішто іншае, як брашурка з тэкстам, які выпрацавала камісія правоў чалавека ААН. Беларусь зьяўляецца сябрам гэтай арганізацыі, таму нашыя дзеяньні ня могуць быць нейкай падрыўной дзейнасьцю".

Нагадаем, што распаўсюд брашур з дакладам ААН на беларускай мове Міністэрства замежных справаў Беларусі ацаніла як парушэньне Венскай канвэнцыі і ахарактарызавала наклад брашураў як буйную партыю агітацыйна-прапагандысцкіх матэрыялаў для выкарыстаньня ў пэрыяд выбарчай кампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG