Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нельга сутыкаць беларускі “Форд” зь беларускім трактарам, трэба даць дарогу ў жыцьцё і таму, і таму”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 23 лютага.

“Звезда”, 1926 год. Пра ўрэгуляваньне вулічнага руху:

“Прэзыдыюм акрвыканкаму выдаў абавязковую пастанову аб урэгуляваньні ў Менску вулічнага руху. Згодна з гэтай пастановай, рух на вуліцах аўтобусаў, аўтамабіляў, экіпажаў і вазоў мусіць адбывацца з правага боку вуліцы… Вулічны рух рэгулююць паставыя міліцыянты пры дапамозе чырвонага жазла”.

“ЛіМ”, 1956 год. Народны артыст СССР Уладзімер Уладамірскі пра ХХ зьезд КПСС:

“На мяне зрабіла вялікае ўражанне тое месца даклада Н.С.Хрушчова, дзе ён гаворыць аб пытаннях ідэалагічнай работы. Мы, работнікі мастацтва, выконваем вялікую і адказную задачу па ідэалагічнаму выхаванню нашага народа і з’яўляемся ў гэтым актыўнымі памочнікамі нашай партыі… Мы, артысты, павінны больш патрабавальна ставіцца да сябе і да сваіх таварышаў, выпускаць толькі высокамастацкія спектаклі”.

“Советская Белоруссия”, 1996 год:

“Праект беларускага “Форда” — гэта рэальны пачатак стратэгічных рэформаў у эканоміцы рэспублікі, гэта прарыў у новую эканамічную будучыню. Ён і сам дае шмат, і адчыніць многім сур’ёзным капіталаўкладаньням браму ў Беларусь… Нельга сутыкаць беларускі “Форд” зь беларускім трактарам, трэба даць дарогу ў жыцьцё і таму, і таму. Гэта і азначае мысьліць па-дзяржаўнаму!”
XS
SM
MD
LG