Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны Менск ня хоча дадатковых назіральнікаў з Польшчы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Беларускі бок адмовіў Польшчы ў тым, каб Варшава накіравала ў Беларусь групу назіральнікаў-палякаў, апрача тых, хто паедзе на выбары ў межах місіі.

Акрамя 40 палякаў, якія паедуць на выбары ў межах місіі АБСЭ, Польшча хацела накіраваць у Беларусь яшчэ дадатковую групу назіральнікаў – просьба аб іхнай акрэдытацыі была накіраваная на пачатку лютага ў Менск.

Польскі ўрад пагадзіўся выдаткаваць на гэтую мэту каля 600 тысячаў даляраў з бюджэту краіны.

Аднак, як паінфармаваў сёньня прадстаўнік МЗС Польшчы Януш Станьчык, беларускі бок адмовіўся акрэдытаваць дадатковых назіральнікаў, патлумачыўшы, што палякі і так паедуць на выбары ў межах місіі АБСЭ.

Адначасова спадар Станьчык паведаміў, што ў адрозьненьне ад Беларусі, ва Ўкраіне ЦВК увогуле не абмяжоўвала колькасьці палякаў, якія маглі б назіраць за парлямэнцкімі выбарамі, якія адбудуцца ў гэтай краіне амаль адначасова зь беларускімі прэзыдэнцкімі выбарамі.

У такой сытуацыі, частка сродкаў, выдаткаваных з бюджэту на назіраньне ў Беларусі, будзе скіраваная на падтрымку місіі ва Ўкраіне.
XS
SM
MD
LG