Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны Менск хоча, каб канфэрэнцыя АБСЭ адбылася пасьля выбараў


Радыё Свабода Сёньня ў Вене праграмны каардынатар сакратарыяту Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Ганна Чарнова па даручэньні кіраўніцы рабочай групы ў справах Беларусі Ўты Цапф мела сустрэчу з Натальляй Андрэйчык і Міхаілам Ордам, якія прадстаўляюць афіцыйную беларускую дэлегацыю на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.

Бакі зноў вярнуліся да магчымасьці правядзеньня ў Менску буйнога сэмінару з шырокім удзелам прадстаўнікоў беларускіх уладаў і палітычнай апазыцыі. Менавіта праз гэты сэмінар Парлямэнцкая асамблея спадзяецца пачаць дыялёг паміж рознымі сіламі беларускага грамадзтва.

Упершыню гэтая ініцыятыва прагучала яшчэ паўтара гады таму. Аднак да гэтага часу канкрэтных зрухаў у справе няма. Нічога дакладнага ня вырашана і сёньня, паколькі беларускія прадстаўнікі лічаць, што "найлепшы час для сэмінару будзе пасьля заканчэньня прэзыдэнцкіх выбараў".
XS
SM
MD
LG