Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Менску затрыманыя агітатары за Мілінкевіча


Радыё Свабода Супрацоўнікі Цэнтральнага РАУС горада Менска затрымалі мастакоў Уладзімера Кішкурну, Ігара Арлова і Леанарду Мухіну, якія раздавалі на праспэкце Скарыны легальна надрукаваныя агітацыйныя матэрыялы на карысьць кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча.

Іх даставілі ў пастарунак. Міліцыянты заяўляюць, што раздаваць перадвыбарчыя ўлёткі можна толькі ў адведзеных гарвыканкамам месцах.

Спадар Кімшкурна настойвае, што Выбарчы кодэкс дазваляе раздаваць агітацыйны матэрыял у зручных для выбаршчыкаў месцах.

(Кішкурна: ) "А яны кажуць, што не, толькі там, яны яшчэ дадалі нейкую інструкцыю, і вось хлопцы зь міліцыі не дазваляюць раздаваць матэрыял”.

Спадар Кішкурна заяўляе, што будзе абскарджваць у пракуратуры парушэньне ягоных правоў на перадвыбарчую агітацыю.

У дзяжурнай частцы Цэнтральнага РАУС пацьвердзілі, што спадар Кішкурна зь сябрамі дастаўленыя да іх:

(Міліцыянт: ) “У дзяжурнай частцы іх няма, але яны ў РАУСе, пакуль разьбіраюцца зь імі, потым будзе бачна. З імі разьбіраюцца ў аддзеле прафіляктыкі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG