Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Актывіста пакаралі штрафам за карыкатуры пра тэлебачаньне


Радыё Свабода У Гомелі ўсьлед за пакараньнем штрафам дэпутата гарсавету Юрася Глушакова за перавоз карыкатурных малюнкаў пакараны судом і грамадзкі актывіст Сьвятаслаў Шаламаў. Супрацоўнікі КДБ зрабілі ператрус у кватэры, якую ён арандуе.

Судзьдзя ў адміністрацыйных справах Чыгуначнага раённага суду Гомелю Яраслаў Парэмскі аштрафаваў Сьвятаслава Шаламава — як і дэпутата Глушакова, на 290 тысяч рублёў.

Сьвятаслаў Шаламаў быў затрыманы міліцыяй, калі загружаў у легкавік карыкатурныя малюнкі на дзяржаўнае тэлебачаньне. Гаворыць Сьвятаслаў Шаламаў:

(Шаламаў: ) “У пастанове напісана, што быццам бы ў гэтых улётках утрымліваецца заклік не галасаваць за дзейнага прэзыдэнта. Суд цягнуўся літаральна дзьве хвіліны. Лічу, што ніякую справу за дзьве хвіліны разгледзець немагчыма”.

Два дні Сьвятаслаў Шаламаў не паведамляў пра гэта, бо толькі судом справа ня скончылася:

(Шаламаў: ) “У кватэры, якую я арандую, праводзілі ператрус супрацоўнікі Камітэту дзяржбясьпекі. Раніцай быў суд, увечары — ператрус. Сканфіскавалі архіў друкаванай прадукцыі, узоры прадукцыі, даведнікі розных зарэгістраваных аб’яднаньняў Беларусі 1994—2004 гадоў. Даволі старая прадукцыя, і ўсю яе забралі”.

Як распавёў спадар Шаламаў, супрацоўнікі КДБ мелі пастанову на ператрус. Выдадзена пастанова пракуратурай Менску з прычыны распачатай крымінальнай справы — паклёп на высокіх службовых асобаў дзяржавы. Ператрусы вядуцца ў асобаў, якія мелі дачыненьне да грамадзянскай ініцыятывы “Партнэрства”.
XS
SM
MD
LG