Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін''юст патрабуе ліквідаваць СБП, у тым ліку за “Пагоню”


Радыё Свабода Як паведаміў "Свабодзе" намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч, Міністэрства юстыцыі зьвярнулася ў Вярхоўны суд з прапановай ліквідаваць Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Першае пасяджэньне Вярхоўнага суду ў гэтай справе прызначана на 3 сакавіка.

У лісьце Міністэрства юстыцыі пералічаныя прэтэнзіі да найстарэйшай у краіне творчай арганізацыі, а менавіта – адсутнасьць арыгіналу статуту, наяўнасьць на будынку Дома літаратара шыльды з выявай гербу “Пагоня”, карыстаньне цягам чатырох месяцаў пячаткай, на якой назва арганізацыі ня ўзятая ў двукосьсі, а таксама правядзеньне ў 2005 годзе ў кавярні Дома літаратара арганізацыйнага зьезду “Грамады”.

Намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч кажа, што зыск Мін''юсту ня быў нечаканасьцю.

(Пятровіч: ) “Усе гэтыя прэтэнзіі вартыя сьмеху – напрыклад, якое дачыненьне маем мы да правядзеньня зьезду партыі ў прыватнай кавярні Дома літаратара, які цяпер належыць кіраўніцтву справаў прэзыдэнта? Адзінае, мы лічылі, што да выбараў 19 сакавіка ўлада не асьмеліцца ісьці на скандал, ліквідаваўшы найстарэйшую нацыянальную творчую арганізацыю. Наш саюз быў утвораны яшчэ ў 1934 годзе, ён перажыў не аднаго першага сакратара ЦК, і, думаю, перажыве не аднаго прэзыдэнта”.
XS
SM
MD
LG