Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці варта Беларусі далучацца да Эўразьвязу -- апытаньне ў Горадні


Радыё Свабода Ці варта Беларусі далучацца да Эўразьвязу — цяпер альбо ў будучыні? Наш карэспандэнт пацікавіўся наконт гэтага ў жыхароў Горадні.

(Спадар:) “Ці уступаць Беларусі ў нейкія структуры эўрапейскія ці, напрыклад, у НАТО? Мне здаецца, што трэба зважаць на сытуацыю, якая будзе складацца ў нейкі канкрэтны пэрыяд часу. Напрыклад, калі нам будзе пагражаць небясьпека страты незалежнасьці, і нас будуць туды клікаць і прымаць — у блёк НАТО ці ў іншыя блёкі, якія нам будуць дапамагаць захаваць незалежнасьць, тады будзе неабходна і трэба ўступаць. Таксама і з Эўразьвязам: калі мы будзем бачыць, што існуе для нас нейкая выгада, то ўступаць трэба”.

(Малады спадар:) “Уступаць, канешне, варта. Гэта як у старой прыпавесьці: дзяркач больш складана зламаць, чымсьці кожную галінку асобна. Чым больш сувязяў, тым лепшае жыцьцё, я так лічу. І з Расеяй сябраваць трэба, і з эўрапейскімі краінамі, гэта адназначна”.

(Маладзён:) “Я супраць Эўразьвязу нічога ня маю. Хаця я не разьбіраюся ў эканоміцы і ня ведаю плюсоў і мінусаў гэтай арганізацыі, але, напэўна, варта паглядзець і далучыцца да Эўразьвязу, каб быць у Эўропе, лічыцца адным цэлым”.

(Спадар:) “Ня ведаю, я асабіста думаю, што калі ўсё нармальна будзе, мы будзем няблага і самі жыць, таму Эўразьвяз нам будзе ня ўказ”.

(Спадар:) “Можа быць толькі ў будучыні мы зможам далучыцца, а пакуль што ня ведаю: напэўна чагосьці ў нас яшчэ не хапае, не дацягваем мы крыху да Эўразьвязу”.

(Жонка:) “Уступаць туды троху страшнавата, як ад усяго невядомага бывае”.

(Сталы спадар:) “Цяпер ня варта ўступаць, пазьней — будзем бачыць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG