Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія журналісты рыхтуюцца да беларускіх выбараў


Радыё Свабода 22 лютага ў Бэрліне пад эгідай фонду Бэртэльсмана адбылася канфэрэнцыя пад назвай "Мэдыі пад ціскам: Беларусь перад выбарамі". На канфэрэнцыю былі запрошаныя акадэмік Аляксандар Вайтовіч, прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, а таксама дэпутат Бундэстагу ад партыі ХДС Манфрэд Грунд.

Манфрэд Грунд зьяўляецца дакладчыкам па Беларусі і будзе назіральнікам ад АБСЭ на прэзыдэнцкіх выбарах.

Удзельнікі канфэрэнцыі адказалі на пытаньні нямецкіх палітолягаў і журналістаў, якія зьбіраюцца асьвятляць выбары для найбуйнейшых нямецкіх выданьняў.

А.Вайтовіч расказаў пра эканамічную і палітычную сытуацыю ў Беларусі. У прыватнасьці, ён сказаў, што паказчыкі эканамічнага росту ў Беларусі ў сучаснасьці саступаюць суседнім краінам і што яшчэ ніводная дыктатура не забясьпечыла матэрыяльнага дабрабыту грамадзтва.

Жанна Літвіна акрэсьліла сытуацыю ў дзяржаўных і незалежных мэдыях наступным чынам: "Адны працуюць з-пад палкі, а другія на мінным полі".

Дэпутат Грунд распавёў пра мэханізмы фальсыфікацый пры выкарыстаньні папярэдняга галасаваньня.

А. Вайтовіч пасьля сустрэчы гэтак акрэсьліў яе значэньне:

(Вайтовіч: ) "Каб узаемадзейнічаць дзьвюм краінам, двум грамадзтвам, найперш трэба добра ведаць адзін аднаго. Мы хочам данесьці да грамадзтва Нямеччыны, чым насамрэч жыве Беларусь".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG