Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у штабах камэнтуюць выступы канкурэнтаў?


Радыё Свабода Як у штабах кандыдатаў у прэзыдэнты ацэньваюць сёньняшнія выступы канкурэнтаў – Аляксандра Казуліна і Аляксандра Мілінкевіча? Высьвятляў наш карэспандэнт.

Сяргей Гайдукевіч пабачыў абодва выступы і прыйшоў да высновы, што ў яго няма супернікаў, акрамя Аляксандра Лукашэнкі. Адносна выступу Аляксандра Казуліна спадар Гайдукевіч заявіў:

(Гайдукевіч: ) “Мне б было сорамна на вуліцу выйсьці пасьля такога выступу. Можа, гэта клаўнада. Можа ён такім чынам вырашыў зьвярнуць на сябе ўвагу. Але гэта ня выступ кандыдата ў прэзыдэнты. Не”.

Выступ Аляксандра Мілінкевіча Сяргей Гайдукевіч назваў спакойным.

(Гайдукевіч: ) “Я проста ўбачыў 57-гадовага, нармальнага чалавека. Ён мяне не сьмяшыў, як Казулін…Лідэру апазыцыі трэба быць больш выразным, крыху больш харызматычным. Гэта ня выступ лідэра. Яго ж там такія хлопцы акружаюць!”

У штабе Аляксандра Лукашэнкі адмовіліся камэнтаваць выступы кандыдатаў. Прэсавы сакратар Дзьмітры Косьцін.

(Косьцін: ) “Я лічу гэта некарэктным на дадзены момант. Гэта меркаваньне ініцыятыўнай групы Лукашэнкі”.

Сябра штабу Аляксандра Мілінкевіча Аляксандар Дабравольскі лічыць, што пазыцыі кандыдатаў Казуліна і Мілінкевіча ў многім падобныя. І гэта можа быць базай для супрацоўніцтва падчас выбарчай кампаніі.

(Дабравольскі: ) “Было відавочна, што Казулін вельмі хваляваўся. Я за Казуліна нават хваляваўся. Казулін падняў шмат вельмі важных праблем. Нават і востра падняў. Але кожны грамадзянін мае на гэта права. Дарма Казулін ня вельмі добрыя нам

ёкі рабіў наконт апазыцыі. Гэта ж проста ён пакрыўдзіў усіх тых, хто зьбіраў подпісы. Трэба памятаць пра тое, хто сапраўдны праціўнік, а хто ўсё ж аднадумец”.

Сябра штабу Аляксандра Казулін Уладзімер Нісьцюк:

(Нісьцюк: ) “Аляксандар Уладзіміравіч выступаў як кандыдат у прэзыдэнты ну недзе так зь 2025 года, калі ўжо дэмакратыя і чалавек выкладае свае погляды. Ён вельмі інтэлігентны, спакойны чалавек. Але мне, напрыклад, было слухаць яго нецікава, таму што гэта была лекцыя пэдагога. Нам патрэбны выступ кандыдата ў прэзыдэнты. Усё ж энэргетыкі туды трэба было б дадаць. Выступы ў нашых умовах не павінны быць ня вельмі смачнымі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG