Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат наведала актывістаў, затрыманых КДБ


Радыё Свабода Сёньня адвакатка Вера Страмкоўская наведала затрыманых Эніру Браніцкую, Аляксандра Шалайку і Міколу Астрэйку. Яна паведаміла, што прысутнічала на допыце сваіх падабаронных. Да Цімафея Дранчука адваката не пусьцілі.

Дамову зь Верай Страмкоўскай заключылі дамову сваякі Браніцкай, Шалайкі і Астрэйкі. Адвакат кажа, што сябры "Партнэрства" трымаюцца бадзёра, цікавяцца, у якім стане іх сваякі, а таксама рэакцыяй грамадзтва на іх затрыманьне.

Паводле зьвестак Веры Страмкоўскай абвінавачваньне будзе прад''яўленае праз два дні. Адвакат паведаміла, што ўсе затрыманыя падалі скаргі на імя пракурора, у якіх адзначылі некалькі пунктаў, дзе былі парушаныя іх правы і дзейнае заканадаўства. Усе яны ня мелі магчымасьці ўзяць сабе адваката, хаця некалькі разоў заяўлялі, што ў іх ёсьць дамова з адвакатам.

Вера Страмкоўская таксама паведаміла, што ёй некалькі разоў адмаўлялі ў доступе да затрыманых, кажучы, што ў яе нібы то няма адпаведнага ліста на імя старшыні КДБ. І толькі пасьля таго, як яна спаслалася на Крымінальна-працэсуальны кодэкс, яе пусьцілі да затрыманых. (Падрабязнасьці)
XS
SM
MD
LG