Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд аштрафаваў прыхільніцу Лукашэнкі


Радыё Свабода У Жодзіне гарадзкі суд сёньня вынес рашэньне аб пакараньні штрафам памерам адной базавай велічыні пэнсіянэркі Валянціны Сіліч, якая абражала мясцовых актывістаў дэмакратычнага руху падчас збору імі ў студзені подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча.

Як паведаміў Радыё Свабода лідэр тамтэйшай суполкі БНФ Аляксей Лапіцкі, спадарыня Сіліч актыўная прыхільніца Аляксандра Лукашэнкі. Суд, аднак, адмовіўся разглядаць палітычны падтэкст справы аб абароне гонару і годнасьці, а кваліфікаваў канфлікт як бытавы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG