Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія асудзіла затрыманьні, якія правёў беларускі КДБ


Радыё Свабода Камісія ў справе замежнай палітыкі Парлямэнту Латвіі выступіла з заявай, у якой асудзіла рэпрэсіі беларускіх уладаў, накіраваныя на дэмакратычныя ініцыятывы, і заклікала міжнародную супольнасьць прыняць дакладную пазыцыю ў гэтым пытаньні.

“Латвія, як дэмакратычная дзяржава, ня можа прыняць факт масавых арыштаў прадстаўнікоў апазыцыі”, гаворыцца ў заяве. Камісія заклікае ўрады і парлямэнты іншых дэмакратычных краінаў, а таксама розныя міжнародныя арганізацыі ўзяць больш актыўны ўдзел у назіраньні за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

Арышты актывістаў грамадзкіх арганізацый і ператрусы ў кватэрах незалежных назіральнікаў асудзіў і дэпутат Эўрапейскага парлямэнту, намесьнік старшыні Парлямэнцкай дэлегацыі ў стасунках зь Беларусьсю Алдзіс Кукшыс. Ён заклікаў палітыкаў Эўразьвязу і ЗША асудзіць сытуацыю ў Беларусі і увесьці візавыя санкцыі супраць тых, хто наўпрост нясе адказнасьць за тое, што адбываецца ў Беларусі. Цяпер Кукшыс працуе над сумеснай дэклярацыяй ў справе сытуацыі ў Беларусі, якую павінны падпісаць дэпутаты Эўрапарлямэнту і Кангрэс ЗША.

Сёньня ж з пратэстам супраць арыштаў выступіла і латыскае таварыства “Адкрытая Беларусь”, якое заклікала латыскую грамадзкасьць сачыць з тым, што адбываецца ў Беларусі, і асудзіць парушэньні правоў чалавека і агрэсію супраць апазыцыі.

• КДБ праводзіць ператрус у рэдакцыі "Згоды" • КДБ Беларусі афіцыйна паведаміў пра ўчорашнія затрыманьні • Дранчука, Астрэйку й Шалайку ўтрымліваюць у сьледчым ізалятары КДБ • КДБ учыніў ператрус у кватэры Цімафея Дранчука • КДБ сканфіскаваў аргтэхніку ў актывістаў “Партнэрства” і ў Магілёве • КДБ канфіскаваў кампутары ў лідэра "Партнэрства" • КДБ праводзіць ператрусы ў кватэрах актывістаў
XS
SM
MD
LG