Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па ўзроўні заробкаў Беларусь на 7-м месцы у былым СССР


Радыё Свабода Раcейская газэта "Известия" параўноўвае цяперашнія сярэднія заробкі ў 15 былых краінах Савецкага Саюзу. У гэтым сьпісе, складзеным журналістамі газэты, Беларусь апынулася на сёмым месцы пасьля краінаў Балтыі, Расеі, Казахстану і Украіны.

Параўноўваліся статыстычныя дадзеныя пра сярэднія заробкі за 2005 год.

Найбольш летась зараблялі ў Эстоніі – 593 даляры, далей ідзе Літва – 460 даляраў сярэднямесячнага заробку, і Латвія – 430 даляраў. На чацьвертым месцы расейцы, чый заробак у сярэднім летась склаў 302 даляры.

На пятым месцы – Казахстан з 260 далярамі. Шостае месца займаюць украінцы, дзе заработная плата ў 2005 годзе склала 220 даляраў. Трохі менш за ўкраінцаў летась зараблялі беларусы – у сярэднім за месяц 214 даляраў.

Найменшыя сярэднія заробкі сярод краінаў былога Савецкага Саюзу ў Туркмэністане, Грузіі і Таджыкістане – 40, 50 і 28 даляраў адпаведна.
XS
SM
MD
LG