Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста выбарчай кампаніі зь Белаазёрску выклікалі ў пракуратуру


Радыё Свабода На Аляксандра Кузьміна, сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Казуліна, завялі справа аб адміністрацыйным правапарушэньні. Сацыял-дэмакрата зь Белаазёрску абвінавачваюць у тым, што збор подпісаў ён даручыў іншым асобам.

У пастанове, падпісанай 22 лютага пракурорам Бярозаўскага раёну Мечыславам Курыловічам, гаворыцца, што падставай для разьбіральніцтва сталася паведамленьне з раённай выбарчай камісіі. Сябры гэтай камісіі нібыта даведаліся, што подпіс на карысьць Аляксандра Казуліна адной з жыхарак Белаазёрску прапанаваў паставіць ня сябра ініцыятыўнай групы Аляксандар Кузьмін, як гэта было пазначана ў падпісным аркушы, а іншая асоба.

Сам спадар Кузьмін патлумачыў, што ў часе збору подпісаў знаходзіўся побач і гутарыў зь іншымі выбарцамі.

Паводле рашэньня пракурора, справу аб гэтым адміністрацыйным правапарушэньні перададуць у суд Бярозаўскага раёну.
XS
SM
MD
LG