Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ўплываюць тэлевыступы кандыдатаў на выбар людзей?


Радыё Свабода Ад учорашняга дня Беларускае тэлебачаньне пачало паказваць выступы кандыдатаў у прэзыдэнты. Ці глядзяць беларускія выбарцы гэтыя тэлевыступы? Ці могуць выступы паўплываць на выбар людзей? Гэтыя пытаньні людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “Беларускае тэлебачаньне пачало паказваць выступы кандыдатаў у прэзыдэнты. Ці глядзіце вы гэтыя выступы, і ці ўплываюць яны на ваш выбар?”

(Спадарыня: ) “Я толькі сёньня зьбіралася паглядзець. З задавальненьнем пагляджу”.

(Дзяўчына: ) “Гляджу, але на мой выбар яны надта не паўплываюць. Бо я ўжо абрала кандыдата”.

(Спадар: ) “Я не глядзеў яшчэ ніводнага выступу. Я думаў, што ў многіх ужо склалася свая думка”.

(Спадарыня: ) “Я гляджу, але на мой выбар яны не паўплываюць. Я ўжо зрабіла выбар”.

(Спадарыня: ) “У мяне ёсьць свая думка, таму я не гляджу”.

(Хлопец: ) “Я ўжо ўсё для сябе вырашыў”.

(Спадар: ) “Уплываць на выбар яны ня могуць. Я яшчэ ня бачыў ніводнага выступу, акрамя Лукашэнкі”.

(Спадар: ) “Пакуль не глядзеў, але думаю, што паўплываць на выбар выступы могуць”.

(Дзяўчына: ) “Гэтых выступаў я не глядзела, і ўвогуле не гляджу беларускага тэлебачаньня. Аўдыторыя ў гэтых каналаў адпаведная. Думаю, гэта ў асноўным пэнсіянэры, якія даўно ўжо зрабілі свой выбар”.

(Хлопец: ) “На мяне напэўна больш паўплывае тое, то я гляджу ў Інтэрнэце, у незалежных СМІ. Выступаў я ўчора не глядзеў, але сёньня ўвечары пляную паглядзець”.

(Хлопец: ) “Я ўжо зрабіў свой выбар і ведаю, што мне рабіць. Я думаю, гэта трэба для тых, хто слаба разьбіраецца ў палітыцы. Для тых, хто знаходзіцца ў зоне інфармацыйнага голаду”.
XS
SM
MD
LG