Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ зрабіў ператрус у офісе “Партнэрства” ў Берасьці


Радыё Свабода Супрацоўнікі КДБ Беларусі па Берасьцейскай вобласьці правялі ператрус у памяшканьні ініцыятывы “Партнэрства”, яны шукалі матэрыялы, якія б мелі дачыненьне да распачатай крымінальнай справы “за паклёп на прэзыдэнта Беларусі”.

Паводле словаў актывісткі берасьцейскага “Партнэрства” Іны Апанасенкі, супрацоўнікаў КДБ у першую чаргу цікавілі кампутары і дакумэнты, зьвязаныя зь дзейнасьцю гэтай арганізацыі.

Сама спадарыня Апанасенка была дапытаная як сьведка паводле заведзенай намесьнікам пракурора Менску Старавойтавым крымінальнай справы на падставе часткі 1 артыкулу 367 Крымінальнага кодэксу (“зьнявага прэзыдэнта”).

У яе прыватнай кватэры таксама праведзены ператрус.

Гл. таксама • КДБ праводзіць ператрус у рэдакцыі "Згоды" • КДБ Беларусі афіцыйна паведаміў пра ўчорашнія затрыманьні • Дранчука, Астрэйку й Шалайку ўтрымліваюць у сьледчым ізалятары КДБ • КДБ учыніў ператрус у кватэры Цімафея Дранчука • Міліцыянты праніклі ў прыватную кватэру актывіста штабу Казуліна • КДБ сканфіскаваў аргтэхніку ў актывістаў “Партнэрства” і ў Магілёве • КДБ канфіскаваў кампутары ў лідэра "Партнэрства" • КДБ праводзіць ператрусы ў кватэрах актывістаў
XS
SM
MD
LG