Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя затрымала машыну з улёткамі Мілінкевіча


Радыё Свабода У Магілёве затрымалі машыну, у якой кіраўнік абласнога штабу Аляксандра Мілінкевіча Ўладзімер Шанцаў перавозіў агітацыйныя матэрыялы кандыдата ў прэзыдэнты ад аб’яднанай апазыцыі. Міліцыянты заявілі, што ім трэба праверыць, ці друкаваныя ўлёткі адпавядаюць закону, і пакінулі іх у аддзяленьні.

Уладзімер Шанцаў вёз друкаваныя матэрыялы зь Менску. Паводле яго, зварот Аляксандра Мілінкевіча да выбарцаў быў надрукаваны за сродкі Цэнтравыбаркаму і адпавядае выбарчаму заканадаўству. Тым ня менш, машына з друкаванымі матэрыяламі была затрыманая ля офісу абласнога штабу кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі.

Міліцыянты заявілі, што шукаюць нелегальны сьпірт. Падчас праверкі іх зацікавіла друкаваная прадукцыя. Паводле кіраўніка Магілёўскага абласнога штабу Аляксандра Мілінкевіча, міліцыянты ведалі, што ўлёткі перавозяць зь Менску.

Уладзімера Шанцава затрымалі, улёткі завезлі ў аддзяленьне. Некалькі гадзінаў спатрэбілася міліцыянтам, каб пералічыць 26 тысяч 170 улётак. Уладзімера Шанцава вызвалілі толькі раніцай 22 лютага, пасьля чаго ён адразу напісаў скаргу ў пракуратуру. Міліцыянты заявілі, што пакідаюць улёткі для праверкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG