Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ Беларусі афіцыйна паведаміў пра ўчорашнія затрыманьні


Радыё Свабода КДБ Беларусі сёньня афіцыйна паведаміў пра затрыманьне 4-х грамадзянаў, абвінавачаных у арганізацыі незарэгістраванага грамадзскага аб’яднаньня. Пра гэта паведаміў Інтэрфаксу кіраўнік Цэнтру грамадзскіх сувязяў КДБ Валер Надтачаеў.

У межах крымінальнай справы затрыманыя Мікола Астрэйка, Эніра Браніцкая, Цімафей Дранчук і Аляксандар Шалайка. У адносінах да іх абраная мера стрыманьня – утрыманьне пад вартай. Адпаведны артыкул Крымінальнага кодэксу прадугледжвае пакараньне ў выглядзе арышту да 6 месяцаў ці пазбаўленьне волі на тэрмін да трох гадоў.

Як паведамляе Белапан, у межах яшчэ адной крымінальнай справы – аб паклёпе на прэзыдэнта Беларусі ў шэрагу рэгіёнаў краіны – адбыліся ператрусы ў кватэрах грамадзскіх актывістаў: Дзяніса Салдаценка ў Полацку, Аляксея Трубкіна, Анны Корбы і Дзьмітрыя Салаўёва ў Наваполацку, Аксаны Закрэўскай у Магілёве, Аляксея Купрэева ў Быхаве. У Закрэўскай і Купрэева канфіскаваныя кампутары.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG