Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дранчука, Астрэйку й Шалайку ўтрымліваюць у сьледчым ізалятары КДБ


Радыё Свабода Цімафей Дранчук, Мікола Астрэйка і Аляксандр Шалайка ўтрымліваюцца ў сьледчым ізалятары КДБ. 21 лютага на іх кватэрах апэратыўнікі зрабілі ператрус, забралі кампутары і ўсе носьбіты інфармацыі. У ордэры, які падпісаў намесьнік гарадзкога пракурора Мікалай Старавойтаў было ўказана, што ўсе мерапрыемствы праводзяцца ў межах крымінальнай справы, распачатай за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Супрацоўнікі КДБ паказалі паперу, згодна зь якой справу вядзе сьледчы па асабліва важных справах Зьміцер Шкарбута.

Цягам дня пракуратура і КДБ не давалі ніякіх тлумачэньняў. Уначы жонкам Цімафея Дранчука і Міколы Астрэйкі патэлефанавалі з КДБ і паведамілі, што зьмянілі артыкул. Цяпер іх падазраюць у кіраўніцтве арганізацыяй, якая пагражае правам і абавязкам грамадзянаў.

Цікава, што сьледчы Зьміцер Шкарбута пра гэта нічога ня ведае. Ён паведаміў Радыё Свабода, што затрыманых дапытваюць у справе, распачатай за мультфільмы ў інтэрнэце.

Адвакат Вера Страмкоўская пайшла да Цімафея Дранчука і Міколы Астрэйкі. Ёй не дазвалялі сустрэцца з затрыманымі да абеду. Пасьля яе візыту стане вядома, дзе будуць трымаць апазыцыянэраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG