Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"БТ запусьціла, што ў былых савецкіх рэспубліках вельмі дрэнна, а ў нас, натуральна, добра. Чаму ж нашыя гастарбайтэры туды едуць і гінуць?"


Радыё Свабода Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў – 22 лютага. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Спадар: ) “Праслухаўшы выступленьне па БТ Гайдукевіча, прыходжу да высновы: ідэйная накіраванасьць яго выступу, асабліва шальмаваньне апазыцыі і апазыцыйных кандыдатаў, цалкам павінна задаволіць дзеючага прэзыдэнта. Камэнтаваць пачутае па БТ "славаблудзтва", як кажуць, залішне”.

(Спадар: ) “Прэтэндэнтам на пасаду прэзыдэнта хацелася б задаць такое пытаньне. Ці плянуеце вы вяртаньне ў адпаведным кошце ўкладаў, што былі страчаны пасьля развалу СССР?

А ў Аляксандра Рыгоравіча дадаткова спытаў бы. Пайшоўшы на трэці тэрмін прэзыдэнцтва, вы ствараеце прэцэдэнт парушэньня законнасьці службовымі асобамі. Няўжо вы гэтага не разумееце? Няўжо ва ўсёй Беларусі не знайшлося пераемніка вартага вас?”

(Спадарыня: ) “За лукашэнкаўскую пэнсію не пражывеш, трэба ноччу сядзець. Чаго вы ўсё хваліце яго? Бог ты мой! Гэта ж нельга слухаць! Па імёнам і па бацьку называеце яго, а Лукашэнка і яго зграя нас усіх абзывае. Не чуваць праграмы Мілінкевіча, за якога я зьбірала подпісы! Пра мову зараз казаць рана. Беларусы не такі народ, каб шанаваць сваё роднае. Колькі вякоў зь іх галоў гэта выбівалі. Ярмошыну Лідзіяй называюць, якая яна Лідзія! Пра нейкага Гайдукевіча кажуць, ды яго слухаць не магчыма! Чым вы там займаецеся? Усе мае знаёмыя абураныя вашымі перадачамі! Усё хваліце і хваліце. Няўжо нельга добрых перадачаў рабіць, каб таксама іх ганіць, бо яны заслугоўваюць!”

(Спадар: ) “Сёньня будуць трансьляваць выступ Мілінкевіча. Думаю, што яго пакажуць толькі ў Менску. На пэрыфэрыі ёсьць небясьпека, што будуць паказваць нешта іншае, ці пагасьне сьвятло. Так што актывістам, думаю, трэба зьвярнуць на гэта ўвагу”.

(Спадар: ) “Беларукае тэлебачаньне запусьціла шэраг прапагандысцкіх фільмаў, што ў былых савецкіх рэспубліках вельмі дрэнна, а ў нас, натуральна, добра. У такім выпадку, чаму ж нашыя гастарбайтэры, чалнакі туды едуць і гінуць? Вось апошні выпадак ва Ўкраіне – 9 чалавек трапіла ў аварыю. Многа трупаў вяртаецца з Расеі, таксама едуць на заработку. А тое, што дрэнна ў Латвіі – вось якраз зараз паказваюць – дык гэта зусім розуму незразумела! Хлусьня гэта!”

(Маісеенка Генадзь: ) “Апошнія падзеі, дый выступ спадара Лукашэнкі, не гаворачы ўжо пра заўвагі Ярмошынай, гавораць прама ў вочы аб тым, што ня толькі ня будзе нават і сотавага адсотка сапраўдных выбараў і прамых тэледэбатаў, але ж і пачнецца прамая зачыстка ўсяго апазыцыйнага і сьвядомага ў Беларусі, якое яшчэ мае моц на супраціў гэтаму рэжыму. Таму ўсім нязгодным з рэжымам ня трэба мець ілюзіяў і лішняй дэмакратычнай памяркоўнасьці. У Беларусь прыйшоў дэбільны фашызм, і змагацца зь ім зараз прыйдзецца ўсімі дасьціпнымі мажлівымі сродкамі, бо іншага выбару няма. Ідзе патоп, як у 17-м стагодзьдзі, але на гэты раз больш жудасны і моцны, маючы намер поўнасьцю і назаўжды выкараніць Беларусь і беларусаў як з мапы сьвету, так і зь яго гісторыі. Такая страшная жудасная карціна”.

(Іван Карпавіч, Менск: ) “Хачу зьвярнуцца да “Свабоды” наконт выступу Гайдукевіча. Гайдукевіч у тандэме ідзе з Лукашэнкам, гэта па-першае. Па-другое, нашы нашчадкі так казалі: “Два сапога пара”. І яшчэ Крылова байка “Кукушка хвалит петуха, за то, что хвалит он кукушку”.

Па выбарам хачу сказаць. Якія могуць быць выбары роўныя? Адміністрацыя Лукашэнкі пад любымі ролікамі выступае 24 гадзіны на дзень. А іншым кандыдатам даюць усяго паўгадзіны! Гэта парушэньне заканадаўства! Гэта па-першае.

Па-другое, па Канстытуцыі Лукашэнка ня мае права балятавацца на трэці тэрмін. Ці ў нас няма Канстытуцыйнага суду ці іншых інстытутаў, якія павінны прытрымлівацца Канстытуцыі? Прычым ён кляўся выконваць Канстытуцыю. Дзе правы чалавека, дзе свабода дзеяньняў, свабода шэсьцяў, дэманстрацыяў, друку? Канстытуцыя – гэта проста блеф. Таму трэба аднавіць канстытуцыйную законнасьць у Беларусі!”

(Спадар: ) "Што б я запытаў у кандыдатаў у прэзыдэнты? Я б запытаў спадара Мілінкевіча наступнае. Першае. Як вы будзеце рабіць дэмакратыю ў Расеі, калі ў вашай камандзе Калякін – галоўны душыцель усіх свабодаў і дэмакратыі ў Савецкім Саюзе. А тое, што ён цяпер перабраўся да дэмакратаў – ня верыцца. Другое пытаньне. Як вы будзеце праводзіць прыватызацыю ў Беларусі ў інтарэсах беларускага народу, калі ў вас у камандзе Лябедзька – галоўны сябра Нямцова і расейскай партыі СПС, якія прадстаўляюць інтарэсы расейскіх алігархаў. І задаў бы яму апошняе пытаньне. Як вы будзеце будаваць добрыя адносіны з Расеяй, калі ў вас у камандзе Вячорка, які ўсю сваю палітычную дзейнасьць, яшчэ пачынаючы з Пазьняка, хадзіў пад лёзунгам, калі раней шэсьці праводзіліся, “Нет фашистской России места в Белоруссии! Русские: чемодан – вокзал – Россия!”

(Спадар: ) “Учора праслухаў уважліва выступ Гайдукевіча, кандыдата ў прэзыдэнты. Вельмі сталыя думкі, вельмі правільна, усе акцэнты расстаўленыя так, як трэба! І нават Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку далёка да такой праграмы, якую Гайдукевіч выстаўляе – ясную, простую і добрую. Малайчына, канечне, Лукашэнка, што ўтрымаў Беларусь ад развалу і г.д. Але далей затармазіла, таму што і ён і акружаючыя яго працаўнікі, на жаль, далей ня могуць прасунуцца. А вось гэта – гатовы прэзыдэнт! Малайчына Гайдукевіч! Карэктна, тактычна ўсё патлумачыў. Ці яго можна ставіць старшынёй Саўміна, калі ён ня выйграе, гэта будзе цудоўны работнік.

А тэлебачаньне нашае наадварот кампрамэтуе Аляксандра Рыгоравіча. Любую перадачу, што яны вядуць, аж непрыемна становіцца! Прычым яны такую гадасьць Аляксандру Рыгоравічу падкінулі, калі рэклямуюць фільм “Сволочи”. Агонь, страляюць, на ўвесь экран “Сволочи” ідзе… Застаўка мяняецца – Аляксандар Рыгоравіч стаіць са спартоўцамі. Вось малайцы, удружылі. Іх разагнаць трэба! Крадуць з расейскіх каналаў, ператасоўваюць – нічога такога няма!”

(Мікола Канаховіч: ) “Паважанае Радыё Свабода! Я ў раньнім дзяцінстве яшчэ ня раз чуў ад свайго дзядулі, удзельніка японскай і 1-й сусьветнай вайны, аб тым, што так званае сьвята 23 лютага – хлусьлівая выдумка бальшавікоў, для якіх сэнс жыцьця – гэта хлусьня. А чым жа так дарагая гэтая дата для сучаснай нашай незалежнай Беларусі? Архіўныя даведкі сьведчаць аб тым, што менавіта 23 лютага 1944 году генэральны камісар Беларусі, намесьнік Гітлера фон Отберг выдаў загад аб стварэньні Беларускай краёвай абароны, накіраванай супраць партызан. Таму ня дзіўна, што Лукашэнка, калі даваў інтэрвію нямецкай газэце, усхваляў Гітлера. Дык вось якое сьвята нам навязваюць”.

(Спадар: ) “Вось паслухаў я камуніста Калякіна. Па-мойму, у яго манія велічы, калі ён сказаў, што за яго каманду прагаласуюць 35 адсоткаў. Адразу бачна, што ён камуніст, яны ў свой час любілі вялікія лічбы. 35 адсоткаў яны набяруць, калі за іх прагаласуе Эўрасаюз, дзе яны праводзілі перадвыбарную кампанію. Вось калі б я ня жыў у гэтай краіне і ня гутарыў з народам, то я сапраўды паверыў бы яму. Таварыш Калякін, апусьціцеся, калі ласка, на зямлю!

І другое, гэта да вас, супрацоўнікі Радыё Свабода! Чаму вы дапускаеце абразу, хамства, зьдзекі ў адносінах да Лукашэнкі, а тыя месцы, калі я вам тэлефаную, у адносінах да апазыцыі вы выразаеце, хаця там няма абразы ў іх адрас, а толькі праўда. Чаму вы апазыцыю называеце дэмакратычнымі сіламі? Хто так рашыў? Бачыў я дэмакрата Казуліна, як ён дзьверы ламаў, людзей расьцягваў, курткі рваў. Гэта дэмакрат? Ды ён нас усіх пазабівае, калі прыйдзе да ўлады!”

(Пэнсіянэр: ) “Вам тэлефануе пэнсіянэр з 45-гадовым працоўным стажам. Ідзе перадвыбарчая кампанія, у ходзе якой у сродках масавай інфармацыі працягваецца замбіраваньне беларускага народу вуснамі ўсялякіх Азаронкаў і іншых, з экрана тэлебачаньня абліваюцца брудам кандыдаты ў прэзыдэнты ад апазыцыі. У сувязі з гэтым я зьвяртаюся да вартых сыноў беларускага народу: спадароў Мілінкевіча і Казуліна. Здыміце свае кандыдатуры! Хай спадар Лукашэнка застанецца сам на сам са сваім паплечнікам Гайдукевічам! Зьвярніцеся да міжнароднай супольнасьці аб непрызнаньні так званых выбараў!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG