Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі МЗС накіраваў у Менск ноту з прычыны выдаленьня журналіста


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава МЗС Польшчы патрабуе ад беларускіх уладаў патлумачыць прычыны выдаленьня зь Беларусі журналіста "Gazety Wyborczej" Вацлава Радзівіновіча.

Міністэрства замежных справаў Польшчы накіравала ў МЗС Беларусі ноту, у якой Варшава патрабуе патлумачыць, чаму, нягледзячы на сапраўдныя пашпарт, беларускую візу і акрэдытацыю, памежнікі не дазволілі Вацлаву Радзівіновічу ўехаць у Беларусь.

Адметна, што, паводле словаў дырэктара дэпартамэнту інфармацыі і адначасова прэсавага сакратара польскага МЗС Паўла Дабравольскага, міністэрства не спадзяецца на "хуткі і задавальняючы адказ", бо "гэта ў апошнім часе не адзіны такі выпадак".

"Забарона журналісту "Gazety Wyborczej" уезду ў Беларусь упісваецца ў перадвыбарчую палітыку беларускіх уладаў, якія штучна, для ўласнай карысьці, стварылі "польскую праблему", заявіў спадар Дабравольскі.

Некаторыя адмыслоўцы кажуць, што ў такой сытуацыі польскія ўлады маглі б выкарыстаць гэтак званы "прынцып рэторсіі" – гэта значыць выдаліць беларускіх журналістаў, якія працуюць у Польшчы.

Павал Дабравольскі, аднак, кажа, што польскі бок ня будзе гэтага рабіць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG