Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы амбасадар Украіны ў Беларусі ўжо ў Менску


Радыё Свабода Сёньня ў Беларусь прыляцеў Валянцін Налівайчанка — новы амбасадар Украіны. Спадар Налівайчанка нарадзіўся ў 1966 годзе. Ён кар’ерны дыплямат, працаваў у амбасадзе Ўкраіны ў Фінляндыі, быў Генэральным консулам у ЗША. У 2003—2004 гадах — дырэктар дэпартамэнту консульскай службы МЗС Украіны. Затым быў прызначаны намесьнікам міністра замежных справаў. Ведае ангельскую і фінскую мовы.

Нагадаем, што Ўкраіна ня мае амбасадара ў Беларусі са жніўня 2005 году, калі тагачасны кіраўнік украінскай місіі Пётар Шапавал быў адкліканы ў Кіеў. Тады Ўкраіна далучылася да заявы Эўразьвязу аб парушэньнях правоў нацыянальных меньшасьцяў у Беларусі, што выклікала рэзкую незадаволенасьць афіцыйнага Менску.

Дата ўручэньня спадаром Налівайчанкам даверчых граматаў кіраўніку беларускай дзяржавы пакуль невядомая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG