Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Я ручаюся, што з вас выйдзе добры лыжнік, вынослівы, лоўкі, дужы, настойлівы і здаровы чалавек”


Радыё Свабода Што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 22 лютага

“Палеская праўда”, 1926 год. Доктар Рыўкін пра карысьць лыжнага спорту:

“Дыхаць дымам, забруджаным паветрам — гэта ўсё роўна, што жывіцца памыямі. Лыжны спорт прымушае “воляй-няволяй” дыхаць мацней і багацей… Пайдзіце на лыжную станцыю, вазьміце пару лыж і паспрабуйце! Я ручаюся, што з вас выйдзе добры лыжнік, вынослівы, лоўкі, дужы, настойлівы і здаровы чалавек. І ў вашай пятліцы заблішчыць прыгожы значок “Гатоў да працы і абароны”.

“Звязда”, 1946 год:

“На Мінскай выстаўцы ўзораў трафейнага ўзбраення закончылася падрыхтоўка да Дня Чырвонай Арміі. Паступіўшыя новыя экспанаты размешчаны ў вялікім павільёне. Тут экспануецца артылерыйскае і стралковае ўзбраенне, міны, абмундзіраванне і знакі адрознення нямецкіх войск. У дзень свята Чырвонай Арміі арганізуюцца экскурсіі працаўнікоў горада, байцоў і афіцэраў Мінскага гарнізона на выстаўку”.

“Свободные новости плюс”, 1996 год. Анатоль Майсеня:

“Палітыка Лукашэнкі адносна незалежных цэнтраў і арганізацыяў заснавана на падаўленьні любых агменяў іншадумства і інтэлектуальнага адпору. Гэта сьведчыць пра тое, што азначэньне сытуацыі ў Беларусі як “аўтарытарны рэжым” зусім не абстрактнае: менавіта аўтарытарызм вядзе да падаўленьня свабодаў і іншадумства, і мы гэты ціск адчуваем усё больш”.
XS
SM
MD
LG