Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня жлобінскай ПКБ атрымаў позву ў пракуратуру (абноўлены)


Радыё Свабода А 19-й гадзіне 21 лютага ў Рагачове міліцыянты затрымалі на прыватным легкавіку старшыню Жлобінскай раённай арганізацыі ПКБ Валера Рыбчанку. Ён прывёз у Рагачоў грамадзкім актывістам газэты “Товарищ” і “Народная воля”. На пэрыядычныя выданьні меліся дакумэнты рэдакцый. У газэтах утрымлівалася шмат інфармацыі пра прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі.

У пастарунку спадар Рыбчанка знаходзіўся больш як 3 гадзіны. Міліцыянты хацелі правесьці дагляд аўтамашыны Валера Рыбчанкі. Аднак апошні запатрабаваў санкцыю пракурора. Знайсьці пракурора ўвечары не ўдалося.

Міліцыянты на падставе загаду намесьніка начальніка міліцыі Юрыя Астаповіча правялі дагляд аўтамашыны партыйнага актывіста і сканфіскавалі 3985 экзэмпляраў газэты “Товарищ” і 600 экзэмпляраў – “Народнай Волі”. Патлумачылі, што дзеля праверкі сапраўднасьці выданьняў.

Міліцыянты апячаталі аўтамашыну спадара Рыбчанкі, а старшы памочнік пракурора Натальля Янковіч выпісала яму позву ў пракуратуру на 22 лютага. Зь якой нагоды і ў якасьці каго – не сказана.

Сёньня Валер Рыбчанка падаў скаргу ў Рагачоўскую пракуратуру на незаконныя дзеяньні міліцыі.
XS
SM
MD
LG