Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Бабруйску - за тэледэбаты між кандыдатамі ў прэзыдэнты


Радыё Свабода Агляд незалежнай прэсы за 22 лютага

“Бобруйский курьер” прапануе сёньня камэнтары да першага візыту Аляксандра Мілінкевіча ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты. На сустрэчах з ім людзі запытвалі, што чакае беларускую эканоміку, ці палепшацца справы ў мэдыцыне і адукацыі, якім будзе ўзровень заробкаў? Паводле апытаньня газэты, жыхары Бабруйска зараз перакананыя ў неабходнасьці тэледэбатаў між кандыдатамі ў прэзыдэнты.

Пінская газэта “Мясцовы час” паведамляе пра цікавасьць міліцыянтаў да здымачнай групы польскай тэлевізіі. Журналістаў затрымлівалі пасьля наведваньня кватэры эколяга Аляксея Дуброўскага. Гаворыць рэдактар выданьня Віктар Ярашук.

(Ярашук: ) “Напачатку мы сустрэліся ля гатэлю “Прыпяць”. Польскіх журналістаў цікавіла як ставяцца беларусы да фільмаў пра так званых польскіх шпіёнаў і ворагаў. І што трэба зрабіць, каб нашыя адносіны былі па-сапраўднаму сяброўскія? Калі я падвёз журналістаў да кватэры Дуброўскага і там іх пакінуў, то пасьля Дуброўскі і палякі тэлефанавалі, што прыходзілі міліцыянты”.

У Слоніме за атрыманьне хабару 300 даляраў арыштаваны кіраўнік мясцовага аддзяленьня “Белпрамбудбанку” Артур Грыгаран. Як паведамляе “Газета Слонимская”, крыху раней за прагнасьць да чужых грошай асуджаны былы дырэктар Слонімскага рынку і лясьнічы з вёскі Сянькоўшчына.

Чаму ў райцэнтры Глыбокае на Віцебшчыне ўлады ігнаруюць 100-гадовы юбілей Паўла Карузы – музыкі, этнографа, грамадзкага дзеяча? Пытаньне да аўтара публікацыі ў газэце “Вольны горад” Уладзімера Скрабатуна?

(Скрабатун: ) “Аніякіх мерапрыемстваў! Выбары! Колькі гадоў мы абаранялі ягоны хутар, пісалі пра гэта! Разабралі на бярвеньні, на дровы…Зараз голае месца”.

Паводле біёграфаў, Каруза -- зь сям’і зьбеларушчаных італьянцаў. Бацька Паўла Карузы Язэп быў арганістам Дзеркаўшчынскага касьцёлу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG