Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Amnesty International будзе “грукацца ў дзьверы Беларусі”


Радыё Свабода

Шостага сакавіка ў Амстэрдаме пачнецца акцыя пратэсту супраць парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. Акцыю ладзіць міжнародная праваабарончая арганізацыя “Amnesty International”. Яе ўдзельнікі маюць намер падарожнічаць аўтастопам праз Нідэрлянды, Нямеччыну і Польшчу да беларускай мяжы.

Па дарозе ўдзельнікі будуць ладзіць вулічныя акцыі ў Амстэрдаме, Бэрліне і Варшаве, каб прыцягнуць увагу эўрапейскай публікі да беларускіх праблемаў. 16 сакавіка, у Дзень беларускай салідарнасьці, удзельнікі акцыі хочуць на польска-беларускай мяжы сымбалічна “грукацца ў дзьверы Беларусі”, каб падтрымаць патрабаваньне аб правядзеньні свабодных і справядлівых выбараў.
XS
SM
MD
LG