Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жонка затрыманага КДБ Дранчука ня мае ніякіх зьвестак пра мужа


Радыё Свабода Жонка затрыманага КДБ Цімафея Дранчука ня мае ніякай інфармацыі пра мужа. У інтэрвію Радыё Свабода жонка Цімафея Дранчука, карэспандэнтка газэты "Камсамольская праўда" Вольга Анцыповіч паведаміла:

(Анцыповіч: ) "Мы пра Цімафея ніякай інфармацыяй не валодаем. Усе тэлефанаваньні ў КДБ, што мае, што сястры, што яшчэ каго-небудзь, сканчаюцца тым, што нам кажуць – ніякай інфармацыі няма, маўляў, трэба было тэлефанаваць раней, калі, напрыклад, быў нехта у прыёмнай альбо яшчэ нешта. Альбо кажуць – інфармацыя будзе заўтра. Мабільны тэлефон Цімафея выключаны, хаця яшчэ літаральна дзьве гадзіны таму, калі мы набіралі, ішлі доўгія гудкі. Я сама бачыла, што тэлефон гэты яны паклалі ў нейкі канвэрт і не выключылі яго, калі Цімафея забіралі. Магчыма, гэта зроблена было для таго, каб адсочваць, хто яму тэлефануе, зь якой мэтай і г.д."

• КДБ учыніў ператрус у кватэры Цімафея Дранчука • Міліцыянты праніклі ў прыватную кватэру актывіста штабу Казуліна • КДБ сканфіскаваў аргтэхніку ў актывістаў “Партнэрства” і ў Магілёве • КДБ канфіскаваў кампутары ў лідэра "Партнэрства" • КДБ праводзіць ператрусы ў кватэрах актывістаў
XS
SM
MD
LG