Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Казулін пра свой выступ на БТ: “Гэта выступ як бы з сэрыі Жванецкага”


Радыё Свабода Сёньня кандыдат на прэзыдэнта лідэр БСДП “Народная грамада” Аляксандар Казулін запісаў свой першы агітацыйны выступ, які будзе паказаны заўтра ўвечары. Спадар Казулін паведаміў, што на тэлебачаньне ён прыехаў з жонкай і прэсавым сакратаром. Паводле спадара Казуліна, ля будынку Бялдзяржтэлерадыёкампаніі ён зьвярнуў увагу на дзясятак асобаў у скуранках, якія адкрыта сачылі за ім.

Гэтых людзей камандзе Казуліна ўдалося сфатаграфаваць:

(Казулін: ) “Людзі незразумелыя, можа гэта нейкая банда невядомых ні міліцыі, нікому… Я зараз зьвярнуся да генэральнага пракурора, у мяне ўжо шмат фактаў, калі за кандыдатам на прэзыдэнта вядзецца вонкавае назіраньне і праслухоўваньне тэлефонаў. Таму першае ўражаньне такое – я ацаніў абстаноўку і сытуацыю, у нас яна набывае характар баявых дзеяньняў”.

Да супрацоўнікаў БТ, якія запісвалі ягоны выступ, спадар Казулін прэтэнзіяў ня мае. Свой заўтрашні выступ па тэлебачаньні ён ахарактарызаваў наступным чынам:

(Казулін: ) “Мой выступ як бы з сэрыі Жванецкага. Яго будуць глядзець нашы грамадзяне зь вялікім інтарэсам. Таму што я казаў праўду і толькі праўду. А калі гаворыш праўду, то бываюць і комікі тыпу Жванецкага”.

Спадар Казулін кажа, што ў сваім выступе ён правёў аналіз таго, як жывуць беларусы і як маглі б жыць, ды засяродзіў увагу на выкананьні законнасьці, у тым ліку вышэйшымі ўладамі краіны.

Гл. таксама • Як палітыкі камэнтуюць выступ Гайдукевіч на БТ? • Выступ на БТ: Гайдукевіч крытыкаваў і апазыцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта, і ўрад • Мілінкевіч выклікаў Лукашэнку на тэледэбаты, Казулін запісаўся на БТ
XS
SM
MD
LG