Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штаб Казуліна патрабуе распачаць крымінальную справу


Радыё Свабода На пытаньні слухачоў “Свабоды” адказваюць: сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ў Берасьці Сяргей Вакуленка і кіраўнік штабу кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна Мечыслаў Грыб.

(Спадар: ) “У дзейнай улады ёсьць два такія інструмэнты: першае, праводзяцца так званыя зачысткі, і, другое, што ўлада ўсё трымае, так бы мовіць, пад наглядам, усё адсочвае, трымае пад кантролем. Што ў гэтым пляне апазыцыя і сродкі інфармацыі? Вось “Свабода” паведаміла, што ў Берасьці затрымалі зборшчыцу подпісаў за Лукашэнку, здалі ў міліцыю. І на гэтым усё — лёс гэтага паведамленьня не адсочваецца.

Вось сказалі, што Казулін патрабуе завесьці крымінальную справу супраць нападнікаў. Ужо прайшло два дні, сёньня нагадвалі пра Казуліна, а пра гэты інцыдэнт згадаць забыліся. Што там з гэтым пазовам у пракуратуру?”

Адказвае сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ў Берасьці, удзельнік інцыдэнту Сяргей Вакуленка:

(Вакуленка: ) “Мы зьвярнуліся ў Цэнтральную выбарчую камісію, Маскоўскую раённую і абласную камісію Берасьця. Але атрымалі адказ, што ў гэтым выпадку мела месца штучна створанае непаразуменьне. На сёньня я таксама зьвярнуўся ў пракуратуру і адміністрацыю Маскоўскага раёну Берасьця прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці невядомую нам жанчыну паводле артыкулу 167-3 — за парушэньне Выбарчага кодэксу. Але нам было адмоўлена. На сёньня мы зьбіраемся абскардзіць адказ кіраўніка адміністрацыі Шышка Аляксандра Аляксеевіча ў пракуратуру Маскоўскага раёну, каб ён выконваў закон. Хачу давесьці гэтую працу да канца — чаго б гэтага ні каштавала”.

Адказвае кіраўнік штабу кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна Мечыслаў Грыб:

(Грыб: ) “Праваабаронца Алег Волчак, які таксама ўваходзіць у нашую каманду, аформіў дакумэнты ў КДБ і пракуратуру. Мы ж выклікалі хуткую дапамогу — яму вочы запырскалі аэразолем і шыю ўдарылі. А пасьля ён яшчэ з адным юрыстам адвозілі двух затрыманых намі ў пастарунак. Але міліцыя ня кажа, што гэта за людзі, якія яны, адкуль — праходзяць як невядомыя. Словам, усе дакумэнты падрыхтавалі, належныя экспэртызы правялі і ўсё накіравалі, і цяпер чакаем, што адкажа ўлада. Павінна быць прынята рашэньне — ці распачаць крымінальную справу, ці адмовіць у яе адкрыцьці”.

**

Пасьля таго, як у мінулую пятніцу Аляксандар Казулін здолеў, пераадолеўшы супраціў, прарвацца ў Нацыянальны прэсавы цэнтар, у гэтай установе ўзмацняюць прапускны рэжым. Сёньня ў фае прэсавага цэнтру зьявіўся турнікет-“вяртушка”. Для праходу ў будынак цяпер будзе патрэбная адпаведная электроная картка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG