Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ сканфіскаваў аргтэхніку ў актывістаў “Партнэрства” і ў Магілёве


Радыё Свабода 21 лютага супрацоўнікі ўпраўленьня Камітэту дзяржбясьпекі па Магілёўскай вобласьці правялі ператрус у кватэры жыхаркі Магілёва, актывісткі незарэгістраванага аб’яднаньня “Партнэрства” Аксаны Закрэўскай і сканфіскавалі ейную аргтэхніку.

Супрацоўнікі КДБ заявілі, што ператрус праводзіцца паводле крымінальнай справы — абвінавачаньне ў паклёпе на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Аднак яны не патлумачылі, хто праходзіць па гэтай справе і якое дачыненьне да паклёпу мае спадарыня Закрэўская. Абсталяваньне сканфіскавалі, бо падазраюць, што яна мае дачыненьне да публікацыяў, у якіх зьневажаецца прэзыдэнт.

Аксана Закрэўская паведаміла карэспандэнту Радыё Свабода, што “Партнэрства” зьліквідаванае, а сканфіскаваныя кампутары належаць асабіста ёй.

Сёньня ж у Быхаве абшукалі кватэру бацькоў Аляксея Купрэева, яшчэ аднаго актывіста ліквідаванага аб’яднаньня “Партнэрства”. Ва ўпраўленьні КДБ адмовіліся камэнтаваць сытуацыю і заявілі, што з часам журналістам усё стане вядома.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG