Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ канфіскаваў кампутары ў лідэра "Партнэрства"


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі КДБ зрабілі ператрус у кватэры лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” Міколы Астрэйкі

Апэратыўнікі КДБ забралі кампутары, нататнікі й іншыя носьбіты інфармацыі. Супрацоўнікі КДБ патлумачылі, што распачата крымінальная справа за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Паводле іх, Мікола Астрэйка падазраваны ў гэтай справе.

Сваякам Міколы апэратыўнікі паведамілі, што яго павезьлі на допыт у КДБ. Пры гэтым аддзел інфармацыі не дае ніякай інфармацыі наконт затрыманых іхным сваякам і журналістам.
XS
SM
MD
LG