Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: А.Рамановіча выклікаюць у суд за каляндарыкі зь Мілінкевічам


Радыё Свабода, Віцебск Некалькі соцень каляндарыкаў з партрэтам кандыдата на прэзыдэнта міліцыянты знайшлі ў кватэры сябра ініцыятыўнай групы Мілінкевіча Ануфрыя Рамановіча ў часе ператрусу. Супрацоўнікі Кастрычніцкага райаддзелу склалі пратакол пра распаўсюд агітацыйнай друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.

Гэты пратакол стаўся падставаю для ўзбуджэньня судовае справы, якая сёньня а 3-й дня будзе разглядацца ў Кастрычніцкім раённым судзе.

Тыдзень таму ў гэтым самым судзе ўжо разглядалася падобная справа: Хрыстафор Жаляпаў, кіраўнік віцебскай ініцыятыўнай групы Мілінкевіча, быў пакараны грашовым штрафам "за незаконнае распаўсюджаньне агітацыйных матэрыялаў" – у ягонай машыне знайшлі каляндарыкі з партрэтам Мілінкевіча.
XS
SM
MD
LG