Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Wyborcza": упарадкаваньне хатніх кампутарных сетак зьвязана з выбарамі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская "Gazeta Wyborcza" піша сёньня пра паніку сярод беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту, якая выкліканая намерам уладаў зьліквідаваць незарэгістраваныя хатнія кампутарныя сеткі. Штодзёньнік піша, што гэта можа быць зьвязанае з надыходзячымі прэзыдэнцкімі выбарамі.

"Хаця міністэрства сувязі запэўнівае, што справа толькі ў тым, каб упарадкаваць хаатычную пракладку электрычных кабэляў перадусім у сталічных раёнах, тыя, хто займаецца інтэрнэтам, не выключаюць, што мэта гэтых захадаў – узяць хатнія кампутарныя сеткі пад кантроль напярэдадні выбараў. Хатнія сеткі для ўладаў – гэта зло, бо гэта некантраляваны сродак сувязі, якім карыстаецца даволі шмат людзей", – піша "Gazeta Wyborcza".

Паводле польскага штодзёньніка, бярэцца пад увагу яшчэ адзін варыянт – абарона інтарэсаў дзяржаўнага тэлекамунікацыйнага манапаліста "Белтэлеком". Газэта піша, што сеткі ствараюць перадусім маладыя людзі ў Менску, праводзяць кабелі з адной кватэры ў другую, злучаючы часам некалькі шматпавярховых дамоў і нават цэлыя раёны, каб мець магчымасьць мяняцца музычнымі запісамі, граць разам у кампутарныя гульні, а перадусім – каб разам, таньней плаціць за адзін канал доступу да інтэрнэту.

Карыстальнікаў такіх сетак у Беларусі, як адзначае польскі штодзёньнік, каля 50 тысячаў.

"З хатнімі сеткамі хочуць "зрабіць парадак ". Паколькі ўсе добра ведаюць, якімі мэтадамі ў Беларусі "робяць парадак", лёс хатніх кампутарных сетак можна лічыць прадвызначаным", – піша "Gazeta Wyborcza".

Польскі штодзёньнік адзначае таксама, што ў Беларусі інтэрнэт-паслугі дагэтуль застаюцца даволі дарагімі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG