Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што прынясе пяты дзень агітацыйнай кампаніі?


Радыё Свабода Сёньня – пяты дзень агітацыйнай кампаніі кандыдатаў на прэзыдэнта. Чым яны й іхныя каманды будуць займацца ў гэты дзень?

21 лютага чакаецца выступ па Беларускім тэлебачаньні кандыдата Сяргея Гайдукевіча, запісаны напярэдадні. Іншых мерапрыемстваў, як вынікае з тлумачэньня прадстаўніка выбарчага штабу Анатоля Хішчанкі, не плянуецца:

(Хішчанка: ) “Аб’ехаў Менскую вобласьць. Паступова рыхтуем сустрэчы. Па графіку плянуем. Мы ціхенька ахопліваем гарады, вёскі”.

У сталіцы сёньняшні дзень правядзе Аляксандар Казулін. Пра гэта паведаміў адзін з кіраўнікоў яго выбарчага штабу Мечыслаў Грыб:

(Грыб: ) “Будзе запісваць выступ па тэлебачаньні. Што яшчэ? Будзем рыхтаваць сродкі агітацыі і прапаганды”.

Кандыдат Аляксандар Мілінкевіч сёньняшні дзень правядзе ў сталіцы. Вось што паведаміў на гэты конт прадстаўнік ягонага выбарчага штабу Віктар Івашкевіч:

(Івашкевіч: ) “21 лютага Мілінкевіч будзе ў Менску. Па-першае, адпачываць ад паездак, якія ён зрабіў за выходныя дні (а ён пасьпеў пабываць у Бабруйску, Магілёве, Жлобіне, Сьветлагорску, Гомелі, Рэчыцы, Мазыры, Калінкавічах)... І будзе сустракацца зь людзьмі ў Менску”.

Сёньняшні дзень спадар Мілінкевіч скарыстае таксама для падрыхтоўкі да наступных паездак па Беларусі. Ажыўляецца дзейнасьць і рэгіянальных каманд гэтага кандыдата. Як паведаміў кіраўнік штабу па Берасьцейскай вобласьці Юрась Губарэвіч, тут сёньня мяркуюць атрымаць друкаваную прадукцыю пра Мілінкевіча:

(Губарэвіч: ) “Мы будзем мець асноўную частку друкаванай прадукцыі ў Берасьцейскай вобласьці, і людзі прыступяць да актыўнай працы па распаўсюдзе прадукцыі. У мяне зараз пачынаюцца візыты па раёнах, сустрэчы з прадстаўнікамі раённых штабоў, плянаваньне дзейнасьці, улагоджваньне спрэчных пытаньняў, калі яны паўстаюць”.

Кандыдат Аляксандар Лукашэнка не зьбіраецца праводзіць сёньня адмысловыя мерапрыемствы ў рамках агітацыйнай кампаніі. Гаворыць прадстаўнік яго выбарчага штабу Зьміцер Косьцін:

(Косьцін: ) “У нас практычна зараз ідзе падрыхтоўка да мерапрыемстваў. Мы такіх актыўных акцый як Мілінкевіч, Гайдукевіч і Казулін не праводзім. Мы працуем у штатным рэжыме”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG