Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ідэалёгія — прыгожае слова, каб толькі ня ейныя атрыбуты”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 20 лютага. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Беларуская ніва”, 1926 год. Пасол польскага Сойму П.Мятла пра паездку ў СССР:

“Яшчэ 11 студня езьдзілі з візытамі да народных камісараў Чычэрына (замежных спраў) і Дзяржынскага. Дзьве выдатныя велічыні ў Саюзе Радавых Рэспублік… Абодвы простыя, як відаць, у адносінах да сваіх супрацоўнікаў і сымпатычныя на выгляд. Як ні стараліся нашыя падарожнікі ўбачыць у іх нешта незвычайнае, крывавае, аб чым так многа пісала буржуазная прэса, — нічога гэткага няма”.

“Бацькаўшчына”, 1956 год. П.В. Піша:

“Ідэалёгія — прыгожае слова, каб толькі ня ейныя атрыбуты. Пазбаўленая гуманных прынцыпаў, прынцыпаў жыцьцёвага рэалізму, яна застаецца шыльдай, за якой можа панаваць нячуваны тэрор, галеча… Камуністычная партыя намагаецца выхаваць з моладзі носьбітаў гэтае ідэалёгіі. Запраўдныя мэты гэтага адзіна прынцыповага выхаваньня камуністычнае моладзі — вырасьціць з моладзі янычараў данага грамадзтва, каб потым… зласьліва выкарыстаць для сваіх цёмных камбінацыяў”.

“Свабода”, 1996 год:

“Баранавіцкі суд разгледзеў зыскі 20-ці падпісчыкаў “Народнай Волі”, якія запатрабавалі, каб дзяржаўная пошта кампенсавала ім матэрыяльныя і маральныя страты за незаконнае спыненне дастаўкі выпісанай імі газеты. Суд прызнаў прэтэнзіі падпісчыкаў абгрунтаванымі і вынес рашэнне, згодна якому пошта абавязана кожнаму з дваццаці падпісчыкаў выплаціць па 200 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі за маральны ўрон і вярнуць грошы, узятыя за падпіску”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG