Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Райвыканкам вывешвае плякаты без выходных дадзеных (фота)


Радыё Свабода, Віцебская вобласьць Адразу пасьля рэгістрацыі кандыдатаў старшыні ўсіх участковых выбарчых камісіяў Глыбоцкага раёну атрымалі каляровыя плякаты і распараджэньне разьмясьціць іх ў памяшканьні, дзе знаходзіцца камісія. Агітацыйныя матэрыялы праўдападобна маюць мясцовае паходжаньне. На іх ёсьць выява гербу горада Глыбокае. Не выклікае сумнёваў і тое, за каго з кандыдатаў гэтыя плякаты заклікаюць галасаваць.

Як удалося высьветліць назіральнікам у камісіях, плякаты зробленыя на замову Глыбоцкага гарвыканкаму. Аўтарам ёсьць фатограф І. Касевіч, мясцовы прыватны прадпрымальнік з атэлье “Фота на Маскоўскай, 10”, Глыбокае. Гэта пазначана і на плякаце, але якіх-кольвек іншых выходных дадзеных там няма.

Па факце распаўсюду друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных мясцовыя назіральнікі рыхтуюць скаргу ў ЦВК. Яны просяць высьветліць таксама, за якія сродкі надрукаваныя гэтыя матэрыялы.

Інфармацыя пра плякаты без выходных стала вядомая і доўгатэрміновым назіральнікам місіі АБСЭ, што працуюць у рэгіёне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG