Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

П.Севярынца не пускаюць у адпачынак


Радыё Свабода 22 лютага Павал Севярынец, які адбывае “хімію” ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну, павінен быў атрымаць трохдзённы адпачынак. Адпачынак даецца “хімікам” на тое, каб памыцца ў хатніх умовах, памыць бруднае адзеньне і папоўніць харчовыя запасы.

Аднак калі сёньня маці Севярынца, Тацяна Яўгенаўна, патэлефанавала начальніку Ветрынскай спэцкамэндатуры Ігару Адамуцю, дык пачула, што хаця Павал і не парушаў працоўнай дысцыпліны і рэжыму пражываньня, у лютым і сакавіку ён адпачынку не атрымае.

Тацяна Яўгенаўна перакананая, што загад не выпускаць ейнага сына зь месца пасяленьня паступіў зь Менску і абумоўлены прэзыдэнцкай выбарчай кампаніяй.

Гл. таксама • Павал Севярынец: “Трымайцеся, хлопцы, мы пераможам!”
XS
SM
MD
LG