Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казулін абяцае раскрыць таямніцу зьніклых


Радыё Свабода Аляксандар Казулін паабяцаў раскрыць таямніцу зьнікненьня вядомых беларускіх палітыкаў за два месяцы. Пра гэта кандыдат на прэзыдэнта заявіў 20 лютага падчас размовы з журналістамі. Спадар Казулін гатовы ўзначаліць спэцыяльную камісію, якая зоймецца справамі зьнікненьня Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадзкага.

Кандыдат на прэзыдэнта зьбіраецца зыходзіць з прэзумпцыі невінаватасьці кожнага. Але, паводле ягоных словаў, дзеяньні беларускай улады, якая зацягвае гэтае расьсьледаваньне, выклікаюць вялікае падазрэньне — выглядае, што прадстаўнікі ўлады маюць дачыненьне да гэтага:

(Казулін: ) "Калі б улада ня мела дачыненьня, яна, натуральна, дазволіла б, прыкладам, кандыдату на прэзыдэнта Казуліну ўзначаліць незалежную камісію, куды б увайшлі спэцыялісты-прафэсіяналы, супрацоўнікі пракуратуры, сьледзтва і спэцслужбаў. Я гарантую, што я за два месяцы расставіў бы ўсе кропкі над “і”".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG