Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Forbes": Беларусь самая непрывабная для бізнэсу краіна ў СНД


Радыё Свабода Амэрыканскі часопіс "Forbes" назваў Беларусь самай непрывабнай краінай для замежных інвэстыцыяў у СНД у 2006 годзе. У сусьветным сьпісе Беларусь апынулася на пятым месцы з канца, перад Гаіці, Лаосам, Анголай і Зымбабвэ.

"Кампаніі часта адчуваюць ціск з боку цэнтральных і мясцовых органаў улады Беларусі, напрыклад, шляхам адвольных зьменаў заканадаўства, шматлікіх праверак, наданьня зваротнай сілы новым актам рэгуляваньня і арыштаў бізнэсмэнаў", – піша "Forbes".

Апярэдзіўшы Беларусь, Узбэкістан заняў перадапошняе месца сярод краінаў СНД паводле прывабнасьці для замежных інвэстыцыяў. Далей у парадку росту інвэстыцыйнай прывабнасьці ідуць Азэрбайджан, Украіна, Расея, Казахстан, Грузія, Малдова і Армэнія.

Самымі прывабнымі для замежных інвэстараў "Forbes" лічыць Данію, Фінляндыю, Ісьляндыю, Злучаныя Штаты і Вялікабрытанію.
XS
SM
MD
LG