Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уга Чавэс хоча правесьці рэфэрэндум, каб працягнуць прэзыдэнцтва


Радыё Свабода Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс прапанаваў вынесьці на рэфэрэндум пытаньне аб працягу сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў да 2013 году.

Паводле Чавэса, цяпер, акрамя яго, няма ніводнага кандыдата на прэзыдэнцкую пасаду.

“Калі народ на рэфэрэндуме выкажацца ў падтрымку маёй кандыдатуры, я гатовы пайсьці на зьмену Канстытуцыі краіны” – заявіў Чавэс.

У мінулы чацьвер дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс рэзка скрытыкавала палітыку Чавэса і заклікала да стварэньня рэгіянальнага фронту супраць дзеяньняў Вэнэсуэлы. Паводле яе, істотную пагрозу бясьпецы ўяўляе збліжэньне Вэнэсуэла з Кубай.
XS
SM
MD
LG