Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінскія ўлады забаранілі пікет


Радыё Свабода Па дазвол на правядзеньне 24 лютага пікету пад лёзунгам “Няма дэмакратыі — няма посьпехаў!” ў Пінскі гарвыканкам зьвярнуўся мясцовы жыхар Сяргей Касьцюковіч.

Як паведаміў спадар Касьцюковіч, ён ставіў за мэту прыцягнуць увагу пінчукоў да вынікаў, якія атрыманыя ў раёне за апошні год, калі на пасадзе старшыні мясцовага гарвыканкаму працаваў Аляксандар Гордзіч.

За подпісам намесьніка старшыні гарвыканкаму Аляксандра Канеўскага арганізатар пікету атрымаў адказ, у якім гаворыцца, што акцыя забаронена, бо “тэма і мэта пікету фактычна зьяўляюцца прапагандай сацыяльнай варожасьці ў горадзе і зьнявагай гонару і годнасьці ягоных кіраўнікоў”. Заяўнік таксама папярэджаны пра адказнасьць за спробу правесьці забаронены пікет.
XS
SM
MD
LG