Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская кантрабанда ў Польшчы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У памежных зь Беларусьсю рэгіёнах Польшчы надалей можна свабодна купіць кантрабандныя цыгарэты, гарэлку, бэнзін. Аднак акрамя гэтых традыцыйных кантрабандных тавараў, зь Беларусі ўсё часьцей вязуць у Польшчу пірацкія плыты.

На невялікім кірмашы ў Гайнаўцы цяжка пераканаць гандляроў зь Беларусі сказаць нешта ў мікрафон. Галоўны іхны аргумэнт, аднак, запісаць атрымалася.

(Гандлярка: ) "Палякі, простыя людзі, нават просяць каб пры прыяжджалі. Мы ж таньней прадаем. І нам добра, і ім добра".

Шмат хто з жыхароў памежных рэгіёнаў сапраўды ахвотна купляе таньнейшыя кантрабандныя цыгарэты, гарэлку ці бэнзін.

(Пакупнік: ) "У маім выпадку, тое, што я купляю, у беларусаў таньней прыкладна на 50%", - кажа адзін з пакупнікоў.

Аднак такі гандаль прыносіць значныя стараты полськаму бюджэту. Прыкладам цягам некалькіх дзён ў лютым, падляскія мытнікі - на мяжы і памежных кірмашах - затрымалі кантрабандных тавараў на суму прыкладна 13 тысяч даляраў. Калі б гэтыя тавары трапілі на польскі рынак, дык бюджэт згубіў бы ў выглядзе неатрыманых падаткаў больш за 5 тысяч даляраў.

Польскія мытнікі кажуць, што, нягледзячы на ўсе высілкі, кантрабандыстаў вельмі цяжка паканаць, бо для шмат каго з іх - гэта адзіная магчымасьць зарабіць".

(Мытнік: ) "Нярэдка мы затрымліваем цыгарэты на памежных базарах, правяраем замежныя аўтамабілі ў памежнай зоне. Кантрабандныя тавары хаваюць у самых нечаканых месцах – напрыклад, нават радыятары аўтамабілю ці паветраных фільтрах вагонаў цягнікоў. Калі перавезьці атрымліваецца, дык нярэдка беларусы хаваюць тавар у дамах польскіх суўдзельнікаў".

Акрамя цыгарэтаў, алькагольных вырабаў і аўтамабільнага паліва, усё часьцей затрымліваюць кантрабандыя аўдыё-дыскі і плыты DVD.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG