Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк: “Народнае галасаваньне – адзіная альтэрнатыва фальсыфікацыі”


Радыё Свабода Кансэрватыўна – Хрысьціянская партыя БНФ працягвае падрыхтоўку “народнага галасаваньня”. На тэлефоннай сувязі з Нью-Ёрку – Зянон Пазьняк.

(Пазьняк: ) “Цяпер створаная Нацыянальная грамадзкая камісія па народным галасаваньні, ці, як яна афіцыйная называецца, Незалежная грамадзкая камісія, створаныя яе структуры, створаны Статут і падаецца ў Мін''юст. Ставіцца пытаньне аб офісе арганізацыі. І галоўнае зараз – актыўнасьць людзей, якія будуць удзельнічаць у структурах. Гэта вельмі істотна. Таму кожны, хто разумее канструктыўнасьць гэтай ідэі і хоча яе падтрымаць, павінен быў бы свае сілы Бацькаўшчыне аддаць. Бо гэта адзіная рэальная магчымасьць спыніць гэтую фальсыфікацыю і ўсё, што робіцца".
XS
SM
MD
LG