Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Анжалікі Борыс забралі на мяжы пашпарт


Радыё Свабода Старшыня не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў Анжаліка Борыс засталася бяз пашпарту. Сёньня яна вярталася з Польшчы праз КПП “Баброўнікі-Бераставіца”. Беларускія памежнікі затрымалі яе на чатыры гадзіны і забралі ў яе пашпарт.

Спадарыня Борыс патрабавала, каб ёй патлумачылі, на якой падставе гэта зроблена, паколькі штамп з дазволам выезду ва ўсе краіны сьвету ў яе сапраўдны да 2008 году. Паводле яе, ёй адказалі, што “такі загад”. Пасьля дзевятай гадзіны вечара яе адпусьцілі.

А.Борыс некалькі дзён таму не пусьцілі ў Польшчу беларускія памежнікі на КПП “Брузгі”. Ёй сказалі, што нібыта ў пашпарце не хапае вольнага месца, каб паставіць пячатку аб выезьдзе. Пасьля гэтага яна мусіла ехаць у Польшчу праз Расею ды Ўкраіну. У Польшчы яна брала ўдзел у паседжаньні Рады Палёніі сьвету.
XS
SM
MD
LG