Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч пачаў паездкі па Меншчыне, Лукашэнка працуе ў звычайным рэжыме


Радыё Свабода Сёньня кандыдат у прэзыдэнты Сяргей Гайдукевіч пачаў свае сустрэчы з выбарнікамі ў Жодзіне. Паводле спадара Гайдукевіча, на сустрэчу прыйшло каля двухсот чалавек, але ён адмовіўся назваць месца яе правядзеньня. Сяргей Гайдукевіч плянуе правесьці сёньня 9 сустрэч у Жодзіне, а заўтра накіравацца ў Барысаў.

(Гайдукевіч: ) “Маршрут так пракладзены з улікам таго, што там воіны-інтэрнацыяналісты. Цяпер трэба быць бліжэй да Менску, таму што 21-га выступ на тэлебачаньні, ужо 20-га тэлезапіс, падрыхтоўка да выступу па радыё. Таму цяпер не мэтазгодна выяжджаць далей, і гэты час трэба скарыстаць для працы ў Менскай вобласьці. Я думаю аб’ехаць да серады ўсе ключавыя гарады, Салігорск, Маладэчна. Мы да гэтага рыхтаваліся”.

Спадар Гайдукевіч сказаў, што ў яго будзе 18 відаў агітацыйнай прадукцыі.

Яшчэ адзін кандыдат у прэзыдэнты, Аляксандар Лукашэнка, сёньня агітацыйных мерапрыемстваў не праводзіў. Пра гэта заявіў сябра ягонага перадвыбарчага штабу Дзьмітры Косьцін.

(Косьцін: ) “У кіраўніка краіны выходных дзён няма. Паколькі яго народ не здымаў з пасады прэзыдэнта, ён выконвае абавязкі. Калі непасрэдна будзе ўдзельнічаць у акцыях агітацыйных, тады можна што-небудзь сказаць. А пакуль што ён працуе ў звычайным рэжыме”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG