Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч наведае Гарадзеншчыну


Радыё Свабода Сёньня ў Горадні зьбіраюцца каардынатары каманды А.Мілінкевіча, каб вызначыць плян агітацыйнай кампаніі ў горадзе. Кіраўнік абласнога штаба Анатоль Хацько паведаміў, што калі будуць атрыманыя матэрыялы выбарчай кампаніі, плянуецца распаўсюджваць іх сярод жыхароў, ходзячы ад дзьвярэй да дзьвярэй. Ня выключана, што гэта будзе рабіцца і ў агітацыйных пікетах.

Спадар Хацько таксама паведаміў, што плянуецца паездка кандыдата аб’яднаных дэмакратычных сілаў па Гарадзеншчыне: папярэдне вядома, што А.Мілінкевіч наведае Слонім, Ваўкавыск, Ліду і Горадню.

Паводле Уладзіміра Кісялевіча, намесьніка кіраўніка абласнога штаба А.Казуліна, у бліжэйшым часе распачнецца агітацыйная кампанія. А ў Горадні партыйцы Казуліна мяркуюць правесьці сэмінар, прысьвечаны выбарчым тэхналёгіям.
XS
SM
MD
LG